Улады польскіх рэгіёнаў рыхтуюцца да магчымага наплыву бежанцаў з Украіны

13/02/2022 - 13:43
Марыюш Каміньскі / twitter.com/Kaminski_M_

Польшча рыхтуецца да магчымага наплыву бежанцаў з Украіны. Пра гэта на сваёй старонцы ў Twitter заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі:

— Відавочна, што ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне мы рыхтуемся да розных сцэнароў. Адзін з іх — дзеянні ваяводаў, звязаныя з магчымым наплывам бежанцаў з Украіны, якія з-за магчымага канфлікту могуць шукаць прытулку ў нашай краіне.

Увечары 11 лютага кіраўнікі краін Захаду правялі анлайн-перамовы, прысвечаныя сітуацыі вакол Украіны. Яны адзначылі рэальнасць вайсковага нападу на Украіну Расеяй ужо на наступным тыдні і падкрэслілі важнасць дыялогу з Крамлём.

На думку прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, атака Расіяй Украіны пачнецца ў найбліжэйшы час — 16 лютага. Аб рашэнні Пуціна, якое ён нібыта паведаміў расейскім вайскоўцам, таксама паведаміла амерыканскае тэлебачанне PBS, спасылаючыся на крыніцы ў абароне заходніх краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі