Улады абвясцілі конкурс праектаў мемарыялу Курапаты

25/03/2017 - 13:52

Улады абвясцілі конкурс эскізных праектаў памятнага знака (мемарыялу) "Курапаты". Заяўкі прымаюцца да 26 красавіка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры. Удзельнікамі конкурсу могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю.

Матэрыялы будуць разгледацца на закрытым пасяджэнні журы не пазней за 1 траўня. У бліжэйшы час будуць адкрытыя дабрачынныя рахункі ў беларускіх рублях і замежнай валюце для збору сродкаў на стварэнне памятнага знака ў Курапатах, паведамляюць у міністэрстве.

Мэта конкурсу — “пошук найбольш выразнага мастацкага ўвасаблення вобраза ўрочышча Курапаты як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння”. Пры гэтым кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака (мемарыяла) павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю — дзеля ўшанаваньня памяці ўсіх нявінна загінулых ахвяраў ХХ стагоддзя ў гісторыі Беларусі.

Памятны знак павінен быць усталяваны ва ўрочышчы Курапаты і лаканічна ўпісвацца ў ландшафт. Дакладнае месца размяшчэння можа быць прапанаванае ўдзельнікамі конкурсу з улікам асаблівасцяў праекта і яго архітэктурна-пластычнага рашэння, уключаючы прапановы па добраўпарадкаванні тэрыторыі каля памятнага знака.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі