Уладальнікам Лігі Еўропы стаў “Тотэнхэм”

22/05/2025 - 00:08

Англійскі фінал у Більбао / Reuters

21 траўня на стадыёне “Сан-Мамес” у іспанскім Більбао адбыўся фінал Лігі Еўропы, у якім сустрэліся англійскія клубы “Тотэнхэм” і “Манчэстэр Юнайтэд”. Гульня завяршылася перамогай “Тотэнхэма” з лікам 1:0. Гол на 42-й хвіліне забіў Брэнан Джонсан.

Варта адзначыць, што “Тотэнхэм” і “Манчэстэр Юнайтэд” раней ніколі не сустракаліся ў еўракубках.

Гэта першы трафей “Тотэнхэма” з 2008 года — тады каманда выйграла Кубак англійскай лігі. У наступным сезоне “Тотэнхэм” згуляе ў Лізе чэмпіёнаў, а “Манчэстэр Юнайтэд” застаецца без еўракубкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі