Украінскія памежнікі заявілі пра абстрэлы на мяжы з Беларуссю

02/05/2022 - 08:07

Украінскія памежнікі заявілі пра абстрэлы на мяжы з Беларуссю. У прыватнасці, згадваецца Сянькоўка ў Гараднянскім раёне Чарнігаўскай вобласці (каля яе недалёка не толькі беларуская, але і расійская мяжа). Абстрэлы пазіцый украінскіх памежнікаў вядуцца і са стралковай зброі, і з мінамётаў. Яны мяркуюць, што адна з мэтаў — запалохаць, прымусіць адступіць ад мяжы на большую глыбіню. Генштаб Узброеных сіл Украіны ў сваёй зводцы згадвае абстрэлы ў раёне Сянькоўкі і ўскладае адказнасць за іх на "расійскага ворага".

Таксама ўкраінскі бок сцвярджае, што фіксуецца правядзенне паветранай разведкі верталётамі, самалётамі і беспілотнікамі.

Генштаб Узброеных сіл Украіны піша, што пагроза расійскіх ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі па-ранейшаму захоўваецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі