Украінскія дроны атакавалі НПЗ "Лукойла" ў Пермі

21/08/2026 - 10:05

Пажар у Пермі / Exilenova+

Украінскія беспілотнікі атакавалі Пермскі край РФ. У выніку ўзнік пажар на адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі, які належыць кампаніі "Лукойл", піша hromadske.ua.

Гэты завод размяшчаецца больш як за 1500 кіламетраў ад украінскай мяжы.

Прадпрыемства здольнае перапрацоўваць больш за 13 мільёнаў тон нафты ў год і вырабляе розныя віды паліва, у тым ліку бензін, дызель і авіягазу. Пермскі НПЗ лічыцца адным з ключавых актываў расійскай кампаніі.

Папярэдні раз украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у Пермі пры канцы ліпеня 2026 года. Тады на тэрыторыі завода ўспыхнуў маштабны пажар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі