Украінскі рэжысёр беларускага паходжання атрымаў прыз на Канскім кінафэсце

18/05/2018 - 18:44

У праграме Канскага кінафестывалю "Асаблівы погляд" прызам за рэжысуру быў адзначаны фільм Сяргея Лазніцы "Данбас". Стужка прысвечаная жыццю акупаваных украінскіх тэрыторыяў. 

Сяргей Лазніца — ураджэнец Баранавічаў, рэжысёр дакументальных і мастацкіх фільмаў. У 2012 годзе ён зняў мастацкую стужку "У тумане" паводле аповесці Васіля Быкава

Праграма "Асаблівы погляд" для найбольш "незвычайных і смелых" кінапраектаў была заснаваная ў 1976 годзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі