Украінец прыехаў у Беларусь з паляўнічымі патронамі ў аўтамабілі

19/02/2019 - 06:33

49-гадовы ўкраінец прыехаў у Беларусь з паляўнічымі патронамі ў аўтамабілі. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося 16 лютага ў пункце пропуску "Аляксандраўка". Пры афармленні "Шэўрале" мазырскія памежнікі знайшлі ў падлакотніку паміж сядзеннямі тры патроны калібра 12 мм да паляўнічай стрэльбы.

Патроны забралі для правядзення экспертызы. Па выніках праверкі прымуць рашэнне аб распачынанні крымінальнай справы (артыкул — "незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС або дзяржаўную мяжу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад"). Жыхару Кіеўскай вобласці пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі