Ілон Маск думае аб зліцці Tesla і SpaceX

21/10/2026 - 10:52

Ілон Маск, кіраўнік Tesla і Space X / Gonzalo Fuentes / REUTERS/ File Photo

Ілон Маск актыўна разглядае магчымасць зліцця дзвюх сваіх буйнейшых кампаній — Tesla і SpaceX, піша BBC.

"Лічу гэта добрай ідэяй? Так", — сказаў Маск падчас тэлефоннай канферэнцыі з фінансавымі аналітыкамі.

Паводле яго, у абедзвюх кампаніях створаны спецыяльныя камітэты для вывучэння гэтага кроку.

"Спецыяльныя камітэты яшчэ не дасягнулі пагаднення па ўмовах якой-небудзь здзелкі, і няма ніякай гарантыі, што гэта адбудзецца. Але я думаю, што ў зліцці ёсць шмат пераваг", — дадаў Маск.

Улічваючы, што рынкавая капіталізацыя Tesla складае каля 1,5 трыльёна долараў, а SpaceX — 2 трыльёны долараў, аб'яднанне гэтых дзвюх кампаній стала б адным з буйнейшых зліццяў у гісторыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі