Украінцы прыбяруць помнік "Тры сястры", ён сімвалізаваў сяброўства трох народаў

12/05/2022 - 15:08

Украінцы прыбяруць помнік "Тры сястры", узведзены ў Сянькоўцы на Чарнігаўшчыне ў далёкім 1975 годзе, піша hromadske.ua. Ён знаходзіцца каля мяжы з Беларуссю і Расіяй і сімвалізаваў сяброўства трох народаў — украінскага, беларускага і расійскага. Аднак агрэсія Расіі ўсё змяніла, Чарнігаўшчына перажыла расійскую акупацыю (абласны цэнтр расіяне ўзяць не змаглі). У раёне Сянькоўкі яшчэ ў пачатку траўня ўкраінскія памежнікі фіксавалі абстрэлы.

Дагэтуль манумент быў пад аховай дзяржавы. Аднак Чарнігаўская абласная вайсковая адміністрацыя рыхтуе дакументы для пачатку яго ліквідацыі. Спачатку "Трох сясцёр" прыбяруць са спісу помнікаў гісторыі мясцовага значэння. Дакументы пададуць у Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны. Пасля заканчэння ўсіх працэдур манумент ліквідуюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі