Украіна зрабіла больш жорсткім кантроль за ўездам і выездам замежнікаў

01/09/2017 - 14:33

Украіна зрабіла больш жорсткім кантроль за ўездам і выездам замежнікаў. Адпаведны ўказ падпісаў украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка. Ім было ўведзена ў дзеянне ранейшае рашэнне Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Як інфармуе УНІАН, новаўвядзенне мусіць умацаваць нацыянальную бяспеку, узмацніць кантроль за ўездам і выездам з краіны.

Украінскі ўрад абновіць пералік краін міграцыйнай рызыкі. Ужо цяпер вядома, што ў яго ўнясуць Расію. З 1 студзеня 2018 года з такіх дзяржаў уехаць ва Украіну можна будзе толькі па біяметрычных пашпартах. Калі ж у грамадзян іх няма, тады біяметрычныя дадзеныя зафіксуюць на мяжы. Па словах Парашэнкі, працэдура будзе праходзіць у тры этапы. Першы — чалавек падае папярэдняе паведамленне пра тое, што ён збіраецца прыехаць ва Украіну. Другі — непасрэдная фіксацыя дадзеных на мяжы. Трэці — фіксацыя чалавека на месцы, дзе ён плануе знаходзіцца.

“Лічу, што гэта практыка, якая распаўсюджана ва ўмовах, калі краіна з’яўляецца аб’ектам ваеннай агрэсіі з боку Расійскай Федэрацыі, гэта практыка зусім апраўданая”, — сказаў прэзідэнт Украіны.

Фота: УНІАН

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі