Украіна: “вагнераўцаў” у Беларусі могуць скарыстаць для правакацый

16/07/2023 - 11:27
Шаўрон ПВК "Вагнер" / Аляксандр Ярамчук

Прыбылыя ў Беларусь найміты ППК "Вагнер" не ўяўляюць пагрозы для Украіны, але іх могуць скарыстаць для правакацый на мяжы. Прытым не толькі на беларуска-ўкраінскай мяжы, але таксама і на мяжы з краінами ЕС, цытуе “Суспильне” прадстаўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэя Дземчанку.

Паводле дадзеных украінскай выведкі, на тэрыторыю Беларусі завялі некалькі сотняў вагнераўцаў.

"У наш час наша выведка асочвае, што на тэрыторыі Беларусі заведзены асобныя групы наймітаў, аднак пра нейкую масавую ці маштабную пераправу гаворка не ідзе”, — кажа Дземчанка.

Украінскія памежнікі і вайскоўцы асочваюць перасоўванне вагнераўцаў у Беларусі. Зараз яны не бачаць у гэтай групоўцы пагрозы для Украіны. Але Дземчанка адзначае, што іх могуць скарыстаць “для сур'ёзнейшых рэчаў”.

Прыкладам, для дэстабілізацыі сітуацыі на мяжы з Украінай ці з іншымі краінамі, з якімі мяжуе Беларусь, мяркуюць ва ўкраінскай памежнай службе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі