Украіна: ФСБ абвінавачвае Беларусь у зрыве паставак ваеннай тэхнікі

23/10/2023 - 16:27

Беларускі бронеаўтамабіль, створаны на МЗКТ / Mil.ru

Куратары з ФСБ незадаволеныя тым, як працуюць беларускія прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу, піша ўкраінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву.

Кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў у Расіі абвінавачваюць у зрыве паставак аплачанай тэхнікі.

"Так, беларускаму КДБ зрабілі заўвагі па адгрузцы прадукцыі беларускага ВПК партнёрам з Ірана. Гаворка ідзе аб мадэрнізаваных элементах РСЗА, асобных запчастках да БПЛА, элементах аўтаматызаваных сістэм кіравання і сродках радыёэлектроннага падаўлення", — гаворыцца на сайце цэнтра.

Паводле звестак украінскага боку, у Расіі незадаволеныя такой расстаноўкай прыярытэтаў і патрабуюць пачаць ціск на кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі