Украіна да канца года вырабіць 1,5 млн дронаў

01/10/2024 - 16:38

Украінскаму войску патрэбны мільёны дронаў / defence-ua.com

Украіна да канца 2024 года вырабіць 1,5 млн дронаў. Пра гэта ў аўторак паведаміў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль, піша hromadske.ua.

Таксама было аб'яўлена, што стартуе эксперыментальны праект па сертыфікацыі школ аператараў беспілотнікаў. Для іх "установяць выразныя патрабаванні і ўніфікуюць навучальны працэс". Дзякуючы сертыфікацыі навучаным аператарам дронаў будзе прасцей атрымаць адпаведную вайскова-ўліковую спецыяльнасць, адзначыў Шмыгаль.

Акрамя таго, Украіна працягвае рэалізацыю ўласнай ракетнай праграмы і выходзіць на значныя аб'ёмы вытворчасці артылерыйскіх сістэм і браняванай тэхнікі. Па словах украінскага прэм'ера, кожны другі боепрыпас у зоне баявых дзеянняў — украінскі.

facebook.com/GeneralStaff.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі