Фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў перанесены са Стамбула ў Порту, паведамляе прэс-служба УЕФА. 29 траўня ў ім у прысутнасці 6 тысяч заўзятараў сустрэнуцца англійскія клубы "Манчэстар Сіці" і "Чэлсі". Прычына пераносу — сітуацыя з распаўсюдам каранавіруса. Справа ў тым, што ўрад Вялікабрытаніі ўключыў Турцыю ў "чырвоны спіс" турыстычных накірункаў. А гэта азначала, што англійскія заўзятары не змогуць туды прыехаць.
Абмяркоўваўся варыянт з правядзеннем паядынку ў Англіі, але ён не быў прыняты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.