Чэмпіянат Еўропы па футболе, як і планавалася, пройдзе ў 12 гарадах кантынента. Гэта — Амстэрдам, Баку, Більбао, Будапешт, Бухарэст, Глазга, Дублін, Капенгаген, Лондан, Мюнхен, Рым, Санкт-Пецярбург. Іншыя варыянты былі адрынуты, паведамляе УЕФА. Турнір стартуе 11 чэрвеня. Як вядома, летась ён не адбыўся з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса.
Кіраўнік УЕФА Александэр Чэферын спадзяецца, што да лета "сітуацыя з вірусам... моцна зменіцца". Ці будуць на трыбунах заўзятары, будзе вырашана ў пачатку красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.