Удзень 20 сакавіка ў Беларусі чакаецца ад -3 да +3

19/03/2018 - 19:26

Пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 20 сакавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Белгідрамеце.

Днём у некаторых раёнах Віцебшчыны і Гомельшчыны пройдзе невялікі снег. На дарогах месцамі магчымая галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы 2-7 метраў за секунду.

Слупок тэрмометра ўначы пакажа -5...-11, па паўднёвым усходзе ён апусціцца да 12-15 градусаў ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі