Удзельніцу прабегу Дзядоў Марозаў асудзілі на 20 сутак

28/12/2020 - 13:04

Суд Заводскага раёна Мінска вынес прысуд за прабег Дзядоў Марозаў, які адбыўся 26 снежня.

Удзельніцу прабегу Загурскую асудзілі на 20 сутак арышту, піша ТГ-канал "Спісы Акрэсціна". Яе судзілі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (ч. 1 арт. 23.34 КаАП) і непадпарадкаванне законным патрабаванням міліцыі (арт. 23.4). 

Як  распавядала Еўрарадыё, зранку ў суботу, 26 снежня, у мінскай Серабранцы адбыўся забег Дзядоў Марозаў — без палітычных лозунгаў і сцягоў. Па дарозе Дзяды Марозы раздавалі дзецям цукеркі. Сілавікі прыехалі на чатырох мікрааўтобусах і зладзілі "хапун". Паведамлялася як мінімум пра дзвюх затрыманых удзельніц прабежкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі