Уцякаючы ад ДАІ, п'яны кіроўца ледзь не пратараніў банк

11/02/2019 - 05:50

Пагоню за п'яным кіроўцам давялося зладзіць віцебскім даішнікам 10 лютага. 

Пра нецвярозага кіроўцу на Новааршанскай шашы ў дзяжурную часць ДАІ паведамілі відавочцы. Да месца, дзе мусіў знаходзіцца парушальнік выехаў нарад ДАІ. Але пабачыўшы патрульную машыну з уключанымі пробліскавымі маячкамі, кіроўца паспрабаваў уцячы.

Парушальнік праігнараваў неаднаразовыя патрабаванні спыніцца і выехаў на Маскоўскі праспект. Аднак каля будынка "Беларусбанка", як адзначаюць "Народныя навіны Віцебска", мужчына не справіўся з кіраваннем, грузавік выехаў на тратуар і затрымаўся паміж туямі.

Шафёр выскачыў з кабіны і спрабаваў збегчы, але міліцыянты дагналі і затрымалі яго. Як паказаў медагляд, у крыві 29-гадовага хлопца было 1,08 праміле алкаголю. 

Інспектары склалі на парушальніка 9 пратаколаў аб адміністрацыйных парушэннях.

ДАІ Віцебска

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі