У ЗША пад коламі беспілотнага аўтамабіля Uber загінула жанчына

19/03/2018 - 17:47

У ЗША ў горадзе Тэмпе пад коламі беспілотнага аўтамабіля Uber загінула жанчына. Уначы яна пераходзіла вуліцу па-за межамі пешаходнага пераходу. Як інфармуе сайт fox10phoenix.com, нягледзячы на тое, што аўтамабіль ехаў у рэжыме аўтапілота, за яе рулём быў чалавек — праходзілі выпрабаванні. Цяпер жа іх прыпынілі. Кампанія Uber ужо выказала спачуванні сям’і загінулай.

Дарожна-транспартнае здарэнне ў Тэмпе — першае з удзелам беспілотнага аўтамабіля, якое скончылася трагедыяй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі