У ЗША могуць прыняць закон аб барацьбе з расійскай прапагандай

01/12/2016 - 05:22

У ЗША могуць прыняць закон аб барацьбе з расійскай прапагандай. Законапраект увайшоў у праект Закона аб нацыянальнай абароне, які ў бліжэйшыя тыдні будуць разглядаць Палата прадстаўнікоў Кангрэса і Сенат.

Як інфармуе "Голас Амерыкі", мяркуецца, што новы закон дапаможа ЗША супрацьстаяць масштабнай замежнай прапагандзе і дэзынфармацыі. У Дзярждэпартаменце плануецца стварыць міжведамственны цэнтр, які зоймецца каардынацыяй высілкаў па контрпрапагандзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі