У жыхара Ліды скралі тысячы долараў, якія ён захоўваў не ў банку, а ў банцы

20/09/2018 - 15:59

49-гадовы жыхар Ліды захоўваў свае зберажэнні не ў банку, а ў пластыкавай банцы. Яна стаяла на паліцы ў яго гаражы і працяглы час ніякіх праблемаў не ўзнікала. Але нядаўна валюта знікла: невядомы падабраў ключ ад замка дзвярэй гаража.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, у банцы захоўвалася 5500 долараў. Па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі