У Жлобіне асуджаны на 4 гады мужчына, які разбіў бутэльку аб галаву сілавіка

04/11/2020 - 15:48

4 лістапада суд Жлобінскага раёна асудзіў на 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму 60-гадовага мясцовага жыхара, які кінуў бутэльку ў міліцыянера. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося падчас пратэстаў, якія праходзілі ў горадзе ў ноч з 9 на 10 жніўня. Яно трапіла на відэа. Шкляная бутэлька трапіла ў галаву інспектара ДАІ, яму былі нанесены цялесныя пашкоджанні.

Мужчыну знайшлі і затрымалі. Крымінальную справу распачалі па факце гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў. З асуджанага спагоняць 1500 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Такія працэсы не адзінкавыя ў Беларусі. У суды адпраўляюць справы ў дачыненні грамадзян, якія штурханулі, ударылі ці нешта кінулі ў міліцыянераў падчас пратэстных акцый у жніўні. У той жа час няма ніводнай крымінальнай справы, распачатай у дачыненні сілавіка, які збіваў ці катаваў мірных пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі