Адразу пяць пажараў зафіксавана 6 лютага на тэрыторыі Брэсцкай вобласці: два ў Кобрынскім раёне і па адным у Драгічынскім, Івацэвіцкім і Ганцавіцкім раёнах. У вёсцы Хідры Кобрынскага раёна у суботу ўдзень гарэў жылы двухкватэрны дом, у выніку здарэння знішчаны дах, пашкоджанае ўнутранае аздабленне кватэраў і маёмасць.
У вёсцы Пярковічы Драгічынскага раёна ўвечары загарэўся нежылы драўляны дом. А ў яшчэ трох выпадках гарэлі гаспадарчыя збудаванні на прыватных падворках. Прычына пажараў высвятляецца.
Ніхто з людзей не пацярпеў, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.