Расійскія вайскоўцы цягнуць параненага (ілюстрацыйнае фота)
У выніку начной атакі на ракетна-зенітны полк супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл РФ у акупаваным Крыме параненыя 17 вайскоўцаў. Былі пашкоджаныя 5 аўтамабіляў, адзін з іх не падлягае аднаўленню, паведамляе ASTRA.
Ракетная атака па дыслакацыі ракетна-зенітнага палка была здзейсненая 30 кастрычніка каля 3-й гадзіны ночы недалёка ад вёскі Аленеўка.
Звестак пра гэты ўдар з іншых крыніц пакуль няма.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нядаўна заявіў, што ўкраінскія Узброеныя сілы пакуль не дасягнулі поўнага агнявога кантролю над Крымам і прылеглымі водамі. Ён аднак перакананы, што гэта неўзабаве адбудзецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут