У Вільні знайшлі цяжка параненага грамадзяніна Беларусі

07/11/2016 - 08:43

У Вільні знайшлі цяжка параненага грамадзяніна Беларусі. Здарэнне адбылося ўвечары 6 лістапада на вуліцы Басанавічаўс. Мужчына ляжаў на ходніках. На яго целе былі шматлікія пашкоджанні. Беларуса тэрмінова шпіталізавалі.

Як паведамляе Delfi, пацярпеламу 33 гады. Мяркуецца, што ён саскочыў з будаўнічых рыштаванняў каля будынка на згаданай вуліцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі