У Вільні беларус з бел-чырвона-белым сцягам залез на вышку сотавай сувязі

17/06/2024 - 14:01

Беларуса ўгаварылі спусціцца з вышкі / delfi.lt

17 чэрвеня ў Вільні беларус Ягор Міхалькевіч з бел-чырвона-белым сцягам залез на вышку сотавай сувязі. Такім чынам пратэставаў супраць адмовы даць яму статус уцекача ў Літве, паведамляе 15min.lt.

Паліцэйскія і супрацоўнікі экстраных службаў угаварылі Міхалькевіча спусціцца з вышкі. Мужчына расказаў журналістам, што жыве ў Літве са жніўня 2020 года. І дагэтуль не атрымаў статус уцекача. А хоча атрымаць дакументы, з якімі ён зможа "спакойна жыць і працаваць" у Літве.

Ягор Міхалькевіч кажа, што на радзіме займаўся палітычнай дзейнасцю і трапляў за краты.

delfi.lt
15min.lt

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі