У Віцебску ледзь не патануў экскаватар, які чысціў рэчышча Віцьбы (фота)

28/09/2016 - 14:38

У Віцебску экскаватар, які чысціў рэчышчы Віцьбы, засмактала ў глей. Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", здарэнне адбылося 27 верасня ў раёне плошчы Свабоды.

Экскаватар чыстціў рэчышча ад грунту, нанесенага за некалькі гадоў. Падчас гэтых работаў машыну і засмактала. Выбрацца самастойна экскаватар не змог. Паступова ён апусціўся ў глей па самую кабіну.

Дастаць загрузлую тэхніку з ракі ўдалося з дапамогай двух другіх экскаватараў. Тры гадзіны яны спрабавалі выцягнуць экскаватар з ракі. Потым большы з экскаватараў раскапаў частку берага, каб стварыць роўную пляцоўку. Стоячы на гэтай пляцоўцы, ён з дапамогай троса выцягнуў засмактаную машыну.

Дарэчы, пры ратвальных работах у парку Фрунзе была знішчаная частка газона. Да таго ж, усё адбывалася ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Віцебска. Там усе земляныя работы павінны праходзіць пад наглядам археолагаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі