У Віцебску Дзед Мароз усталюе свой пост ДАІ

30/12/2015 - 05:58

У Віцебску Дзед Мароз возьме ў рукі замест посаха жазло супрацоўніка ДАІ і павіншуе ўдзельнікаў дарожнага руху з надыходзячым Новым годам і Калядамі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Віцебскай вобласці. Акцыя пройдзе 30 снежня на гарадской плошчы Свабоды.

Афіцэры Дзяржаўтаінспекцыі пераапрануцца ў Дзеда Мароза і Снягурку і будуць віншаваць гараджан, а таксама нагадваць пра асноўныя правілы паводзінаў на дарозе — найперш пра тое, што нельга кіраваць транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

Дзед Мароз будзе спыняць аўтамабілі, а яго памочніца Снягурка — дарыць кіроўцам паштоўкі, памяткі пра ПДР і каляндарыкі на 2016 год. Дзеці (пасажыры і пешаходы) атрымаюць ад казачных герояў яркія закладкі і флікеры.

Штрафаваць падчас акцыі нікога не будуць, але з парушальнікамі правядуць размову.

 

 

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі