У Віцебску адчыняюць другі арэндны дом

27/05/2016 - 07:56

Другі арэндны дом адчыняецца ў Віцебску сёння, 27 траўня. Навасёлам урачыста ўручаць ключы ад кватэраў, паведамляе БЕЛТА.

Шматкватэрны цагляны дом па вуліцы Багатырова, 15 быў узведзены амаль паўтара гады таму і быў здадзены ў эксплуатацыю ў сакавіку. На 120 кватэраў у гэтым доме прэтэндавалі амаль 700 заяўнікаў. У выніку жыллё атрымаюць 87 маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, 11 чалавек, адселеных з непрыдатных для пражывання дамоў і 22 заяўнікі, якія маюць права на сацыяльныя службовыя кватэры.

Сярод заяўнікаў былі тыя, хто стаяў у чарзе на кватэры па 20 гадоў і не мог сабе дазволіць будаўніцтва, бо не меў правоў на ільготныя крэдыты. Арэнднае жыллё стала для такіх грамадзян даступнай альтэрнатывай.

Дамова найму ў арэндным доме заключаецца на 5 гадоў, а ў выпадку са службовым жыллём — на перыяд працоўных адносінаў. Для службовых кватэраў уводзіцца паніжальны каэфіцыент, які змяншае стаўку арэнды ў дзесяць разоў. Калі жыхары дома будуць датрымлівацца правілаў карыстання і аплаты, дамову аб арэндзе могуць працягнуць яшчэ на пяць гадоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі