У Віцебску адбыўся пажар у саўне, якая была ў кватэры

11/04/2017 - 08:39

У Віцебску адбыўся пажар у саўне, якая была ў кватэры. Здарэнне адбылося пасля 5-й гадзіны раніцы 10 красавіка на вуліцы Чэхава. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, саўна знаходзілася ў ванным пакоі. Агонь знішчыў абшыўку, былі закураныя сцены і столь.

53-гадовы гаспадар кватэры, індывідуальны прадпрымальнік, быў шпіталізаваны. У яго апёкі дыхальных шляхоў 1-3 ступені. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі