Рулон туалетнай паперы — за 2 600 000 балівараў ($ 0,40)
Паводле прагнозаў МВФ, інфляцыя ў Венесуэле да канца года можа дасягнуць 1 мільёна адсоткаў. Улады плануюць правесці дэнамінацыю і прыбраць 5 нулёў.
Банкаўскімі карткамі ў Венесуэле не карыстаюцца, таму на рынак нават за макаронамі і сырам трэба ісці з цэлай торбай грошай. На фотаздымках Reuters відаць, колькі грошай каштуюць цяпер прадукты ў Каракасе:
У Беларусі апошняя дэнамінацыя адбылася 1 ліпеня 2016 года. Тады з банкнот прыбралі чатыры нулі.