У вайсковых пенсіянераў забяруць пенсіі пры выездзе ў "недружалюбныя" краіны

25/09/2024 - 16:42

Грошы, ілюстрацыйнае фота / unsplash.com

25 верасня Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб зменах у закон аб выплаце пенсій вайскоўцам.

Адным з новаўвядзенняў гэтага законапраекта стала тое, што частка вайсковых пенсіянераў можа пазбавіцца пенсій. Як заяўляе старшыня камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Валерый Гайдукевіч, гэта чакае тых вайсковых пенсянераў, якія з'едуць у "недружалюбныя" краіны.

"Прадугледжваюцца пэўныя льготы для тых, хто пражывае на тэрыторыі Беларусі, а хто выбывае ў недружалюбныя краіны — яны пенсійным забеспячэннем карыстацца не будуць. Калі пенсія прызначаная ў савецкі час, яна не мяняецца, яна застаецца. Гэта тычыцца тых людзей, якія ў сённяшні час прымаюць рашэнне, з'язджаюць за мяжу. Яны павінны разумець, што яны пенсійным забеспячэннем карыстацца не будуць", — тлумачыць Гайдукевіч.

Паводле яго, гэта адказ на дзеянні "недружалюбных" краінамі ў пенсійным забеспячэнні ветэранаў сілавых структур.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі