У Вашынгтоне распавялі, чаму інвестары ЗША ідуць у Беларусь

30/11/2016 - 05:19

У Вашынгтоне распавялі, чаму інвестары ЗША ідуць у Беларусь. Эксперты, якія ўдзельнічалі ў канферэнцыі "Doing Business with the Eurasian Economic Union", мяркуюць, што іх прываблівае не толькі беларускі рынак, а і рынак усяго Еўразійскага эканамічнага саюза. У гэтую структуру, як вядома, акрамя Беларусі ўваходзяць Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан.

Як інфармуе РІА "Новости", эксперты не выключаюць, што выхад з рэцэсіі эканомік краін ЕАЭС, а таксама магчымае наладжванне адносін паміж ЗША і Расіяй пазітыўна паўплывае на замежныя інвестыцыі ў беларускую эканоміку.

"Магчымасці, якія існуюць для Беларусі з-за яе геаграфічнай блізкасці да Расіі і Еўрасаюза, магчымасці Еўразійскага саюза — зусім рэальныя. Гэта выдатная перспектыва. Амерыканскія інвестары, якія глядзяць на праекты ў Беларусі, глядзяць на ўвесь еўразійскі рынак", — заявіў кіраўнік бізнес-савета ЗША — Беларусь Дэвід Бэран.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі