У Варшаве развітваюцца з палітыкам Аляксандрам Мілінкевічам

22/08/2026 - 11:55

Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам / Euroradio

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам. Труна з целам палітыка выстаўлена ў архікафедральным саборы (Archikatedra św. Jana Chrzciciela).

У 12:00 там жа пройдзе святая імша.

Пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча на вайсковых могілках "Павонзкі" ў 15:00 па Польшчы. Калі ласка, не блытайце са звычайнымі "Павонзкамі", гэта Cmentarz Wojskowy na Powązkach

Навіна пра смерць з'явілася 11 жніўня. Летась Мілінкевіч перанёс аперацыю на соннай артэрыі. Калі адтуль выдалілі тромб, пачаўся моцны крываток. Палітык трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане. Ад лістапада ён узнаўляўся пасля аперацыі ў лякарні.

У палітычнай сферы Мілінкевіч найбольш вядомы як адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Выбары былі сфальсіфікаваныя, а намётавае мястэчка, што ўтварылася ў дзень галасавання на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, брутальна разагнала міліцыя.

Пасля 2020 года, як і мноства іншых беларусаў, Мілінкевіч з сям'ёй аказаўся ў эміграцыі.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі