Развітанне з Мікітам Мелказёравым / LookByMedia
30 снежня ў Варшаве адбывалося развітанне з журналістам Мікітам Мелказёравым.
Да залы, дзе адбывалася цырымонія развітання, стала жалобная чарга. Развітацца з аўтарам відэапраектаў "Жыццё маліна" і "Загляне сонца" прыйшлі яго блізкія сябры і многія вядомыя беларусы. Сярод іншых прыйшоў развітацца экс-палітвязень Максім Знак, які нядаўна выйшаў на волю, кіраўнік НАУ Павел Латушка, арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра Мікалай Халезін і многія іншыя.
Мікіта Мелказёраў памёр 21 снежня ва ўзросце 37 гадоў. Ён шмат высілкаў паклаў на тое, каб папулярызаваць беларушчыну.
Як стала вядома "Нашай ніве", цела Мікіты Мелказёрава будзе крэміравана, а прах пахаваюць у дзвюх краінах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут