У Варшаве адбудзецца маштабны марш у гонар Дня Волі

28/03/2026 - 17:02

Дзень Волі ў Варшаве, Польшча, вясна 2025 года / "Зеркало"

У Варшаве 28 сакавіка адбудзецца вялікі марш, прысвечаны Дню Волі. У мерапрыемстве прымуць удзел лідары дэмакратычных арганізацый, у тым ліку члены Аб’яднанага Пераходнага Кабінета (АПК).

Збор удзельнікаў прызначаны на 16:00 на плошчы Трох Крыжоў, а пачатак шэсця запланаваны на 16:20–16:30. Галоўнай сімволікай маршу стане 330-метровы бел-чырвона-белы сцяг, які будуць несці ўдзельнікі.

Афіша мерапрыемства / Аб’яднаны Пераходны Кабінет

На фінальнай кропцы маршруту адбудуцца выступы, у тым ліку лідаркі АПК Святланы Ціханоўскай і яе намесніка Паўла Латушкі. Шэсце будзе суправаджацца музычным афармленнем беларускіх дудароў і клубам гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863.

Акрамя таго, на мерапрыемстве запланаваны выступы артыстаў і праца арт-кірмашу, дзе наведвальнікі змогуць азнаёміцца з культурнымі і мастацкімі ініцыятывамі беларускай дыяспары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі