У тэлеграме з'явіўся фальшывы бот службы эвакуацыі BYSOL

10/08/2026 - 10:55

Тэлеграм, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У месенджары тэлеграм з'явілася спасылка на бот, які імітуе службу эвакуацыі фонду BYSOL.

Як мяркуюць у фондзе салідарнасці, за гэтым стаяць сілавікі: "Гэта з вялікай ступенню верагоднасці правакацыя сілавікоў з мэтай выявіць людзей, якія адпраўлялі інфармацыю аб перамяшчэнні войскаў у "Беларускі Гаюн". Ужо вядомыя выпадкі, калі падпіска на падроблены бот станавілася падставай для крымінальнага пераследу".

У фондзе кажуць, што ў апісанні бота сцвярджаецца, быццам ён "створаны для аператыўнай эвакуацыі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія адпраўлялі інфармацыю ў "Беларускі Гаюн" і асцерагаюцца за сваю бяспеку".

У BYSOL падкрэсліваюць, што яны не выкарыстоўваюць боты для працы са зваротамі. Усе кантакты фонду ёсць на сайце, дзе можна даведацца пошту і акаўнты ў месенджарах для зваротаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі