У так званай "справе баевікоў" — новы затрыманы

04/04/2017 - 07:13

У скандальнай "справе баевікоў" з'явіўся новы затрыманы, перадае Радыё "Свабода". Гэта Віктар Мароз — кіраўнік адной з мінскіх фірмаў, якая займаецца дыстрыбуцыяй. Увечары 3 красавіка яго бацьку паведамілі з КДБ, што сына затрымалі на тры дні. Мужчыну, як і іншых, падазраюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках.

Вядома, што ў маладосці Мароз уваходзіў у "Белы легіён" — даўно распушчаную арганізацыю, на былых чальцоў якой спецслужбы пачалі сапраўднае паляванне. 

Па "справе баевікоў" зараз праходзіць каля 30 чалавек. Вядома, што дзесяці з іх ужо выстаўленыя абвінавачанні ў навучанні або падрыхтоўцы асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках. Гэта Міраслаў Лазоўскі, Зміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі, Іван Кавальчук, Яўген Палтаржыцкі, Сяргей Стрыбульскі, Аляксей Абрамаў, Алесь Яўдаха, Уладзімір Румянцаў і Андрэй Бяляўскі. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі