У Светлагорску звольнілі загадчыцу дзіцячага садка, з якога збеглі дзеці

05/01/2018 - 10:56

У Светлагорску звольнілі Алену Галаўко, загадчыцу дзіцячага садка № 21, з якога збеглі дзеці, інфармуе сайт kp.by. Раней заяўлялася, што рашэнне будзе прынятае пасля завяршэння расследавання гучнага здарэння.

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўвечары 3 студзеня. Бацькі прыйшлі забіраць дзяцей, а іх у садку не аказалася. Зніклі трое хлопчыкаў ва ўзросце 3-4 гадоў. Па трывозе паднялі ўсю мясцовую міліцыю. Але дзяцей хутка знайшлі — яны ехалі на дызель-цягніку ў Жлобін. Хлопчыкаў заўважылі праваднікі, якія паведамілі міліцыянерам. У той жа дзень уцекачоў вярнулі бацькам. Карэспандэнту тэлеканала АНТ адзін з хлопчыкаў сказаў, што ён ехаў на… пляж.

Гучнае здарэнне стала прычынай звальнення выхавацеля, якая адпрацавала ў садку 29 гадоў. Вымову атрымала Жанна Чэркас, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Уцёкі дзяцей з дзіцячага садка пракаментаваў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Мінадукацыі разаслала ў выканкамы ліст “Аб узмацненні адказнасці за стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі