У свеце — 1 777 666 захварэлых на каранавірус

12/04/2020 - 09:14

На 12 красавіка 2020 года ў свеце налічваецца 1 777 666 захварэлых на каранавірус. Такія дадзеныя апублікаваў сайт амерыканскага ўніверсітэта Джона Хопкінса. За час пандэміі каранавірусная інфекцыя забрала жыцці 108,8 тысяч чалавек,больш за 404 тысячы паправіліся.

Згодна з дадзенымі ўніверсітэта Хопкінса, першынства па колькасці заражаных цяпер займаюць ЗША: 529 тысяч захварэлых і больш за 20 тысяч памерлых. Пасля ідзе Іспанія — 163 тысячы заражаных, Італія — 152,2 тысячы, Францыя — 130,7 і Германія — 125,4 тысячы інфікаваных COVID-19. 

Беларусь знаходзіцца на 50 месцы па ліку заражаных каранавіруснай інфекцыяй. На 12 красавіка агульная колькасць захварэлых — 2578 чалавек. 26 смерцяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі