Дыпламаты гатовыя дапамагчы беларусам пакінуць Кітай

25/01/2020 - 15:19

Беларускія дыпламаты гатовыя дапамагчы беларусам пакінуць Кітай, дзе расце колькасць хворых на пнеўманію, выкліканую раней невядомым каранавірусам. Беларуская амбасада ў КНР звяртаецца да грамадзян нашай краіны, якія знаходзяцца ў правінцыі Хубэй, закрытай на карантын:

"У выпадку неабходнасці аказання садзейнічання з боку Амбасады Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы для выезду грамадзян Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі правінцыі Хубэй просім звяртацца па тэлефоне +86 155 1061 8510".

У амбасадзе таксама дадаюць, што з самай актуальнай інфармацыяй, якая тычыцца захадаў, што прымаюць кітайскія ўлады ў барацьбе з распаўсюджваннем каранавірусу, ёсць на сайце Дзяржаўнага камітэту па справах аховы здароўя КНР. 

Апроч таго беларускія дыпламаты нагадваюць, што улады правінцыі Хубэй вырашылі закрыць альбо абмежаваць транспартны рух у гарадах Ухань (23.01.2020 з 10.00), Эчжоу (23.01.2020 з 11.20), Хуанган (24.01.2020 з 00.00). Абмежаванні таксама прынятыя ў гарадах Сяньтао (23.01.2020 з 17.00), Чжы Цзян (23.01.2020 з 17.00), Цян Цзян (23.01.2020 з 22.00), Чшы Бі (24.01.2020 з 00.00), Цзын Мэн (24.01.2020 з 00.00), Сян Нін (24.01.2020 з 00.00), Хуан Шы (24.01.2020 з 10.00), Дан Ян (24.01.2020 сз 12.00), Энь Шы (24.01.2020 з 00.00), Сяогань (25.01.2020 с 00.00), Ічан (25.01.2020 з 06.00), Суйчжоу (25.01.2020 з 00.00), Цзынчжоу (24.01.2020 з 12.00).

На 25 студзеня паведамляецца пра 41 памерлага ў выніку каранавірусу і 1330 пацярпелых. У горадзе Ухань, адкуль пачалося распаўсюджванне інфекцыі, тэрмінова будуюць дзве бальніцы, куды будуць змешчаныя хворныя на каранавірус. Першая бальніца адкрыецца ўжо 3 лютага. Будаўніцтва другой павінна заняць паўгода. Яна будзе разлічана на 1300 ложкаў, паведамляе Reuters.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі