"Выбачаюся за ўсе ўзброеныя сілы". Апошнія словы абвінавачаных па справе Коржыча

18/10/2018 - 07:57

Рэзанансная справа аб гібелі салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах разглядаецца судом ужо больш за два месяцы. 17 кастрычніка на пасяджэнні пачаліся судовыя спрэчкі. Пракурор Юрый Шарснёў запрасіў для абвінавачаных сяржантаў наступныя тэрміны зняволення: 9 гадоў для Яўгена Бараноўскага, 7 гадоў для Антона Вяжэвіча і 6 гадоў для Ягора Скуратовіча. Ва ўсіх траіх бок абвінавачання таксама просіць канфіскаваць маёмасць, забараніць займаць пэўныя пасады, а таксама спагнаць у даход дзяржавы сумы, якія, згодна з абвінавачаннем, сяржанты атрымалі ад пацярпелых салдат.

18 кастрычніка на судовым паседжанні выступілі адвакаты, а таксама абвінавачваныя з апошнім словам.

Прысуд — 5 лістапада.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі