У суботу ўдзень у Беларусі будзе ад -1 да +5 градусаў

19/03/2021 - 19:41

У суботу, 20 сакавіка, у начныя гадзіны ў Беларусі тэмпература паветра складзе ад -2 да -7 градусаў (месцамі — да -10, у Мінску — 2-4 марозу), у дзённыя гадзіны будзе ад -1 да +5 градусаў (у сталіцы — да 0 да +2).

Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на дарогах.

Невялікі снег, мокры снег магчымы толькі ў асобных раёнах. Ападкі прагназуюцца і ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі