У суботу ў Беларусі чакаецца да 22 градусаў цяпла

26/05/2017 - 17:34

Уначы ў суботу, 27 траўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў, удзень дажджы магчымыя на паўночным усходзе краіны, але ў асобных раёнах. Вецер будзе паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад +4 да +10 (у Мінску каля 10 градусаў вышэй за нуль), у дзённыя — 16-22 градусаў са знакам плюс (у сталіцы — 17-19 цяпла), інфармуе БЕЛТА. Падобныя ўмовы надвор’я захаваюцца і ў наступныя дні, толькі дажджоў стане больш.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі