Вясна, ілюстрацыйнае фота
У суботу, 28 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў са знакам "плюс", месцамі па краіне паветра будзе ахаладжацца да 0...-2 градусаў. Удзень чакаецца 14-19 градусаў цяпла.
У нядзелю, 29 сакавіка, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе, а зранку і ўдзень месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночнай чвэрці ўмераны, удзень месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 0...+7 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 11-18 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут