У Беларусі ў канцы кастрычніка ўтрымліваецца тэмпература паветра, якая перавышае кліматычную норму на некалькі градусаў. Уначы ў суботу, 30 кастрычніка, чакаецца ад +1 да +7 градусаў (у Мінску — 4-6 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +11 да +17 (у сталіцы — ад +13 да +15 градусаў).
Ападкі не прагназуюцца.
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў нядзелю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут