У суботу ў Беларусі будзе да 11 градусаў марозу

03/02/2023 - 19:33
У лютым у Гомелі / gp.by

У суботу, 4 лютага, у дзённыя гадзіны амаль па ўсёй краіне прагназуюцца ападкі — невялікі снег. Уначы яны магчымыя толькі месцамі. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд, які захаваўся на асобных участках дарог.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -1 да -11 градусаў (у Мінску — ад -7 да -9, на Брэстчыне — 1-4 марозу), у дзённыя — ад 0 да -6 (у сталіцы — ад -4 да -6).

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі