У суботу ў Беларусі будзе да +25, пераважна без ападкаў

28/06/2019 - 19:49

Уначы 29 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, удзень — воблачна з праясненнямі, інфармуе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па ўсходзе краіны кароткачасовыя пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні парывісты, удзень у асобных раёнах моцны парывісты. 

Уначы чакаецца 8-14 цяпла, удзень паветра прагрэцца да 17-23 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе будзе да +25.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі