У студзені-красавіку ВУП Беларусі вырас на 1,4%

17/05/2019 - 16:19

За студзень-красавік 2019 года ВУП Беларусі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 1,4%, інфармуе Белстат.

Паводле першай ацэнкі, як адзначаецца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, аб'ём ВУП у цяперашніх цэнах склаў 39,1 мільярда рублёў. 

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-красавіку сёлета склаў 105,7% адносна аналагічнага перыяду мінулага года.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі