У Стакгольме грузавік уехаў у натоўп, ёсць загінулыя

07/04/2017 - 14:34

У Стакгольме грузавік уехаў у натоўп, па папярэдніх дадзеных загінулі 3 чалавекі, 8 паранена. Здарэнне адбылося ў пятніцу на галоўнай пешаходнай вуліцы шведскай сталіцы Дротнінгатан, дзе заўсёды шмат турыстаў. Як інфармуюць шведскія СМІ, грузавік (а ён быў скрадзены) наўмысна наехаў на людзей, якія гулялі па вуліцы, на вялізнай хуткасці. Аўтамабіль заехаў у вітрыну адной з крамаў і спыніўся. З'явілася інфармацыя, што затрыманы падазроны ў здзяйсненні тэракту, але паліцыя яе не пацвердзіла, кіроўца грузавіка не затрыманы. Менавіта пра тэракт заявіў шведскі прэм'ер-міністр.

Раней у Францыі, Германіі, Бельгіі, Англіі і ЗША адбываліся тэракты, калі аўтамабілі таксама ехалі на натоўпы людзей.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі